31.08: Кацярына Ваданосава і NaviBand у Беластоку

У суботу, 31 жніўня, Беластоцкі Музычны Клуб адкрывае новы сезон на новым месцы і запрашае на першы ўрачысты канцэрт, дзе зайграюць Кацярына Ваданосава і акустычныя NaviBand.

Дата: 31 жніўня. Час: 19.00 (час мясцовы).

Месца: Bialystok Music Club, ul. Legionowa 14/16, Беласток 

Абяцаюць таксама прэзенты ад паба «Beer4You» і афтэпаці да ранку. 

Квіткі коштам 80 злотых бярыце па спасылцы.

racyja.com