«Тутэйшы тэатр» запрашае на курс «Міф пра актораў»

Беларусаў, якія шукаюць творчай рэалізацыі альбо імкнуцца даследаваць сябе ў акторскай прасторы запрашаюць на тэатральны курс «Міф пра актораў». Аўтар і вядучы — рэжысёр Андрэй Саўчанка (Тутэйшы Тэатр).

Заняткі будуць праходзіць афлайн у Варшаве па чацвяргах і суботах. Курс платны.

Курс мае 3 накірункі:

1. Практыка. Трэнінг. Гульня.
2. Стварэнне. Сістэма заданняў, якія прапануюць адчуць сябе стваральнікам, акторам, рэжысёрам; правакуюць на творчую рызыку і раскрыццё сябе; дазваляюць асвойваць і ўжываць сродкі выражальнасьці.
3. Тэорыя. Базавыя веды акторскіх сістэмаў. Аналіз творчых спробаў.

На першых сустрэчах абяцаюць пазнаёміць з інструментамі:

«Магічнае Калі б», «Кінастужка баччанняў», «Метад галоўных пытанняў», імправізацыйнае самаадчуванне і спосабы існавання.

Першы занятак адбудзецца 12 верасня ў 20:00.

Наведнкаў чакаюць:

Пошукі праз цела, розум, эмацыйную прыроду і памяць, узаемадзеянне і прыняцце іншага. Су-творчасць.

Разбурэнне і стварэнне міфаў пра акторскую прафесію. Уключэнне ў працэс існавання праз абуджэнне свайго патэнцыялу асобы і індывідуальнасці.

Запіс і дадатковая інфармацыя праз telegram альбо па тэлефоне +48 792507224.

budzma.org