14-15.09: У Варшаве адбудзецца анты-канферэнцыя «Belarusian ID Revival Days. Зараз як возьмемся ўсё адраджаць»

14 і 15 верасня ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве пройдзе анты-канферэнцыя «Belarus ID Revival Days. Зараз як возьмемся ўсё адраджаць». Галоўная мэта анты-канферэнцыі — стварыць прастору для сумеснай працы, дзе ўдзельнікі змогуць не толькі дзяліцца сваім вопытам і ведамі, але і выходзіць за рамкі сваіх звыклых спецыялізацый і фокусаў.

Праграма мерапрыемства ўключае даследчыя прэзентацыі, панэльныя дыскусіі і крэатыўныя сесіі, прысвечаныя ключавым пытанням беларускай ідэнтычнасці, адукацыі, навукі і культуры.

Анты-канферэнцыя арганізуецца Прадстаўніцтвам па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Беларусі ПК. Гэта падзея накіравана на аб’яднанне прадстаўнікоў розных сфер грамадскага жыцця для абмеркавання Стратэгіі нацыянальнага адраджэння новай дэмакратычнай, незалежнай і еўрапейскай Беларусі.

Сярод спікераў анты-канферэнцыі:

• Зміцер Лукашук (журналіст, вядоўца)
• Філіп Біканаў (сацыёлаг)
• Кацярына Ваданосава (спявачка, музыка, паэтка)
• Валер Руселік (@daroha) (блогер, журналіст)
• Павел Станкевіч (фонд «Тутака», менеджар культуры)
• Павел Церашковіч (гісторык, старшыня БААН)
• Святлана Мацкевіч (педагог, адуколаг)
• Сяргей Бесараб (хімік, вынаходнік, футуролаг)
• Ася Смаляк (педагог, рэжысёрка)
• Сяргей Будкін (арт-менеджар, Беларуская рада культуры)
• Наталля Задзяркоўская (дырэктарка музея Вольнай Беларусі)
• Алесь Плотка (музыка, літаратар)

Арганізатары чакаюць актыўнага абмеркавання і канструктыўнай крытыкі распрацаванай Канцэпцыі і Стратэгіі нацыянальнага адраджэння Беларусі, а таксама «дарожных мап». На аснове гэтага дыялога плануецца ўнесці прынцыповыя карэктывы ў гэтыя дакументы. 

На думку арганізатараў, правядзенне такіх антыканферэнцый штогод дазволіць лепш каардынаваць дзеянні і ацэньваць дасягненні ў справе нацыянальнага адраджэння.

паводле прэс-рэліза