10.10: Вайцюшкевіч выступіць у Беластоку з праграмай “Лепшая паэзія”

“Лепшая паэзія. Барадулін, Бураўкін, Караткевіч, Някляеў” – з такой праграмай кампазітар і спявак Зміцер Вайцюшкевіч выступіць у Беластоку 10-га кастрычніка.

Імпрэза пройдзе ў клубе Zmiana Klimatu, што на ul. Warszawska 6. Пачатак канцэрту а 19:00 гадзіне.

Кошт квітка 40 злотых папярэдне, 50 злотых у дзень канцэрта ў клубе, а таксама анлайн на stage24.pl.

racyja.com