Фонд “Tutaka” афіцыйна адкрыў прыём заявак на IV Дэкламатарскі конкурс да Дня роднай мовы 2025. Аматары беларускай мовы з усяго свету маюць шанец прадэманстраваць свае дэкламатарскія таленты ў Беластоку, і яшчэ раз выказаць сваю любоў да беларускай мовы.
Кажа кіраўнік фонду “Tutaka” Павел Станкевіч:
– У гэтым годзе мы хочам працягнуць конкурс. Нам вельмі цікава паволі развіваць гэтую пятую катэгорыю мастацкага відэа. Класны момант таму, што сярод беларусаў шмат крэатыўных, таленавітых людзей. І вось тут ёсць такая нагода, удзельнічаць можа кожны, каму хочацца такім чынам разам з намі адсвяткаваць Дзень роднай мовы. Конкурс зноў у міжнародным фармаце, нашых мясцовых беларусаў, такім жа чынам злучаць з дыяспарай.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Фінал IV Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы адбудзецца 21 лютага 2025 года ў беластоцкім Тэатры лялек. Удзельнікам прапануецца здымаць відэа свайго чытання, і дасылаць яго ў фонд “Tutaka” разам з анкетай. Тэрмін падачы заявак: да 31 студзеня 2025 года. Уся інфармацыя і рэгламент: www.tutaka.org