25.10: Уладзімір Някляеў, VERAMI, NAVI Band: стала вядомая праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2024»

Фонд «Tutaka» ладзіць XXIX Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Bardauskaja Vosień 2024». 

«Барды», гэтак жа як і фестываль «Басовішча», культавае мерапрыемства з 29-гадовым стажам. Апошнія гады Фонд намагаецца змяніць чыста музычны характар фестывалю, паказваючы тое, што адбываецца ў беларускай прасторы «аўтарскай песні», на музычна-літаратурны фармат», — адзначаюць арганізатары.

Сёлета фестываль ізноў будзе месцам сустрэчы беларускіх літаратараў са сваёй публікай ды правакаваць на шэраг дыскусій аб форме беларускай літаратуры і яе ўплыве на рэчаіснасць.

У межах фестывалю 25 кастрычніка пройдзе два мерапрыемствы ў двух розных мясцовасцях Падляшша. На кожным з іх публіцы будуць прапанаваны як канцэрты, гэтак і сустрэчы звязаныя з беларускай літаратурай.

Праграма фестывалю

25 кастрычніка 2024 а 10:00 — II Агульнаадукацыйны Ліцэй з Дадатковым Навучаннем Беларускай Мовы ў Гайнаўцы.

● Сустрэча з паэтам і празаікам Уладзімірам Някляевым.
● Канцэрт гурта NAVI Band

25 кастрычніка 2024 18:00 — Бельскі Дом Культуры (Бельск Падляшскі)

● Праект «Без Айчыны» Уладзімір Някляеў, Дзмітрый Духанаў і Аляксандра Канафальская (sand-art)
● урычэнне Прэміі імя Міхала Анемпадыстава (Беларускі PEN)
● VERAMI
● NAVI Band

«Бардаўская восень» — найбуйнейшы фэстываль беларускіх бардаў у Еўропе і свеце. Атмасфера мерапрыемства выяўляе акустычнае гучанне рока, фольк-рока і блюза, хоць ёсць месца і для іншых музычных жанраў. З 2022 года арганізатарам фестывалю выступае фундацыя «Tutaka».

budzma.org