Фестываль “Бардаўская восень 2024”

Заўважаеце, як з надыходам астранамічнай восені час паціху запавольваецца? Як раніцы становяцца золкімі, а ў паветры пачынае адчувацца пах дыму і прэлага лісця? Як з’яўляецца непераадольнае жаданне занурыцца ў добрую кнігу, захінуўшыся коўдрай? І, можа быць, дастаць гітару ды заспяваць штосьці душэўнае? Мы ж у гэты час пачынаем адваротны адлік да Бардаўскай восені.

Што прапануе сёлета 29 Фестываль бардаўскай і аўтарскай песні “Бардаўская восень”, альбо вось вам душэўны ЛАЙН-АП 

Заўвага: Барды – фэст з даўняй гісторыяй, традыцыямі і, вядома, пэўнага ўзроўню, якому трэба адпавядаць. Было б крыўдна праз фінансавыя абмежаванні ў гэты ўзровень не патрапіць. Таму ў гэтым годзе мы вырашылі сканцэнтраваць свае сілы ў адным месцы – у Бельску Падляшскім.

25 кастрычніка а 18:00 сустракаемся ў Бельскім Доме Культуры, дзе вас чакаюць:

Прэзентацыя праекта Уладзіміра Някляева “Без Айчыны” з удзелам Дзмітрыя Дуганава (хэндпан) і Аляксандры Канафальскай (мастацкае відэаафармленне).

Уручэнне Прэміі імя Міхала Анемпадыстава (Беларускі ПЭН)

VERAMI

NAVIBAND

Уваход, як заўсёды, вольны і без запрашэнняў!

Але спыніцца на Бельску мы не змаглі, і вось ужо паўстае канцэрт для вучняў і настаўнікаў II Агульнаадукацыйнага Ліцэя з Дадатковым Навучаннем Беларускай Мовы ў Гайнаўцы, дзе адбудуцца:

творчая сустрэча з літаратарам Уладзімірам Някляевым

выступленне гурта NAVIBAND.

25 кастрычніка, пачатак а 10:00.

Любая добрая падзея цягне за сабой яшчэ адну. 27 кастрычніка пашыраем праграму на Беласток:

А 18:00 у Беластоцкім тэатры лялек пройдзе прэзентацыя дакументальнага фільма аўтарства Марка Уладзімірава “Пабыць у тым часе, які мінуў” аб бельскай паэтцы Надзеі Артымовіч, а таксама сустрэча з рэжысёрам фільма.

Арганізатар: Фонд Tutaka

Заснавальнік: Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах

Партнёры: Бельскі Дом Культуры, Беластоцкі Тэатр Лялек, Infinity Group, Беларускі ПЭН, Беластоцкі музычны клуб, Фонд Białoruś 2020

Заданне дафінансуецца з рэсурсаў Міністэрства Унутраных спраў і Адміністрацыі Польшчы

Публічнае заданне суфінансуецца са сродкаў Падляшскага ваяводства

Заданне суфінансуецца са сродкаў Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве

Праект ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскай Камісіі

Кінапрагляд у Беластоку арганізаваны дзякуючы Фонду супрацоўніцтва горада Беластока 

racyja.com