У аўторак, 8 кастрычніка, у хабе «Новая Зямля» адбудзецца прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова «ŚVIECIACCA VOKNY DY NIKOHA ZA JIMI».
Дата: 8 кастрычніка. Час: 19.00 (час мясцовы).
Месца: беларускі хаб «Новая Зямля», ul. Wyszyńskiego 6a, Беласток.
Праграма багатая:
слова пра гісторыю і сучаснасць беларускай лацінкі;
вершы з кнігі і паэтычны сюрпрыз;
выступы ад выдаўцоў — дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоля Вапы і кіраўніка Фонду Kamunikat.org Яраслава Іванюка;
кніжны кірмаш;
аўтограф-сесія.
Уваход вольны.