26-га кастрычніка а 13:00 гадзіне ў Хорашчы, што пад Беластокам, адбудзецца гістарычная рэканструкцыя, прысвечаная паўстанню 1863 года. Мерапрыемства ладзіць Цэнтр культуры і спорту ў Хорашчы.
У падзеі возьмуць удзел некалькі дзясяткаў рэканструктараў, у тым ліку польскі клуб гістарычнай рэканструкцыі “Kresy”, а таксама беларускі клуб гістарычнай рэканструкцыі “Invictus 1863”.
Удзельнікі пакажуць сцэны звязаныя з паўстаннем: часовы лагер паўстанцаў, сутычкі з рэгулярным расейскім войскам, вайсковы суд над палоннымі паўстанцамі. Рэканструкцыя мае на мэце пазнаёміць гледачоў з рэаліямі таго часу, у тым ліку з тагачаснымі строямі паўстанцаў, а таксама паспрабаваць узнавіць атмасферу эпохі паўстання.
Рэканструкцыя праходзіць у 161-ю гадавіну расстрэлу паўстанцаў. 26 кастрычніка 1863 быў расстраляны Ксаверый Маркоўскі, а Вінцэнт Асвяцінскі і Ян Рагоўскі павешаныя. Напярэдадні ў Гародні быў растраляны Дамінік Талінскі.
Уваход на мерапрыемства вольны.
racyja.com паводле kultura.choroszcz.pl