У Беластоку 25 кастрычніка адбудзецца чарговая акцыя салідарнасці з журналістам, сябрам Саюзу палякаў Беларусі Анджэем Пачобутам. Яна традыцыйна пройдзе ў скверы каля помніка Ежы Папялушку. Арганізатары заклікаюць усіх неабыякавых да лёсу вядомага палітвязня ды іншых беларускіх палітзняволеных прыйсці на акцыю.
Акцыя традыцыйна праходзіць 25-га дня кожнага месяца. Менавіта 25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы і кінуты ў турму. Пазней яго засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Усе спробы вызваліць яго пакуль не маюць выніку.