29.10: Імпрэза памяці, імпрэза жыцця «Ноч [не]расстраляных паэтаў» у Вільні

29 кастрычніка ў скверы ля Музея акупацый і барацьбы за свабоду ў Вільні чакаюць усіх жадаючых на імпрэзе памяці «Ноч [не]расстраляных паэтаў».

Дата: 29 кастрычніка

Час: 18.30

Месца: сквер ля Музея акупацый і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A, Vilnius)

Рэгістрацыя на ваш выступ у фармаце «Вольны мікрафон» па спасылцы

Для дзяцей ладзіцца мастацкая лабараторыя з дасведчанай настаўніцай. Рэгістрацыя тут

Памяць — гэта тое, што стварае нацыю, калі яе шанаваць і не даваць сказіць ці сцерці.

Імпрэза памяці, імпрэза жыцця «Ноч [не]расстраляных паэтаў» — гэта памятаванне тых, хто загінуў тады, павага тым, хто пакутуе цяпер, еднасць з тымі, хто нават самымі малымі ўчынкамі імкнецца стварыць лепшую будучыню сёння.

budzma.org