Выдавецтва “Мяне Няма” адкрыла перадзамову на новую кнігу — “Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать” Паўла Анціпава.
Рэдактар праекту “Літрадыё”, адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Мяне Няма” пісьменнік Павел Анціпаў выдае сваю чацвёртую кнігу ў жанры постфікшн.
“Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать” — гэта кніга пра тое, як герой знаходзіць свой стары тэлефон, а ў ім — смскі з мінулага жыцця. Там пра каханне, пры тое, як жыць (у тым ліку на 2 баксы ў дзень), ці можна зарабіць літаратурай і навошта хадзіць на Плошчу — карацей, 375 старонак вакол 15 кароткіх паведамленняў.
Перадзамовіць праз сайт выдавецтва:
Грошы ад перадзамовы будуць накіраваныя ўласна на друк накладу. Кніга мае з’явіцца 12 снежня 2024 году.