Беларускі рок-музыка Піт Паўлаў адзначыць свае народзіны 7 лістапада канцэртам у Варшаве.
“Гэта будзе не толькі мая справаздача за апошні год, але і адмена іншага свята”, – распавёў артыст.
-Мы будзем адмяняць Кастрычніцкую рэвалюцыю. Усе ведаюць, у Расеі Кастрычніцкая рэвалюцыя адбывалася 7 лістапада. І мы больш ніколі не будзем святкаваць рэвалюцыю, будзем святкаваць мой дзень нараджэння. Будзе звычайны мой стэндап. Я буду расказваць пра сваё жыццё-быццё, паказваць вам новыя песні. Магчыма, мы яшчэ паспеем зрабіць прэзентацыю новай песні.
Імпрэза пройдзе ў клубе BeerStation Centrum (Lwowska, 17). Пачатак у 19:00.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле: