Кніга Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» выйшла па-нямецку

Пра выхад кнігі «Па што ідзеш, воўча?» па-нямецку напісала Святлана Курс (творчы псеўданім Ева Вежнавец) на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

«Выдавецтва Zsolnay, што ў Вене, выслала мне кнігу разам з ласкавым, уласнаручным лістом ад выдаўца. Не магу расказаць, як я сябе адчуваю. Маё шчасьце ад вашага, сябры, прызнаньня, заўжды падпсаванае згрызотамі недасканаласьці і комплексам самазванкі.

Але маёй удзячнасьці да тых, хто мяне выдаваў, перакладаў, чытаў, верыў у мяне, нішто ня зьменшыць.

Асаблівыя падзякі Ціне і Герберту. Спадарыні Святлане і Алене. І Раману.

Аўстрыйская кніга ідэальная: зярністая жаўтлявая папера; прыгожы і стрыманы шрыфт — сапраўднае паяданьне літарак вачыма; цудоўная супэрвокладка і тканая вокладка. Усё грэе», — напісала Святлана Курс.

Аповесць «Па што ідзеш, воўча?» выйшла ў 2020 годзе ў выдавецкай ініцыятыве «Пфляўмбаум», а ў 2021-м гэтая кніга стала лаўрэатам прэміі Гедройця.

Нямецкамоўны пераклад аповесці ўжо можна замовіць тут.

budzma.org