БНМС «РАДА» запрашае на вебінар “Дзе ўзяць новыя ідэі. Крэатыўныя інструменты для сацыяльных праектаў”
12 снежня далучайся да вебінару, каб даведацца, як прынцыпы і інструменты са свету рэкламы і бізнесу могуць дапамагчы сацыяльным праектам стаць больш яркімі і эфектыўнымі.
Наш спікер – крэатыўны дырэктар, які перайшоў з камерцыйнай рэкламы ў сацыяльныя ініцыятывы. Ён раскажа:
- што каштоўнага НКА могуць запазычыць у бізнэсу;
- як нараджаць ідэі і дзе іх шукаць;
- чаму мазгавыя штурмы працуюць (і як іх правільна арганізаваць);
- як будыйскія манахі ў МРТ звязаны з крэатыўнасцю.
Ты даведаешся:
- як знаходзіць натхненне і генераваць ідэі;
- як эфектыўна арганізаваць працэс распрацоўкі ідэй у камандзе;
- якія практычныя прылады дапамогуць у гэтым.
Калі: 12 снежня (чацвер), 20:00 па Мінску (працягласць 1,5 гадзіны)
Дзе: анлайн
Дэдлайн падачы заяўкі – 10 снежня ўключна.
Твая магчымасць зарадзіцца натхненнем і новымі ведамі перад стартам новага працоўнага году!