Сяргей Пясецкі: літаратурны геній і кантрабандыст на мяжы падзеленай Беларусі

Пісьменнік, які сваімі кнігамі праславіў міжваенную Беларусь на польска-савецкім памежжы, пісьменнік, які шмат гадоў правёў у турме, дзе напісаў супербестселер. Новы герой на канале CHADANOVIČ — Сяргей Пясецкі і яго славуты раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы».

У сённяшнім выпуску Андрэй Хадановіч расказвае:

— што агульнага ў лёсе пісьменнікаў, якія нарадзіліся 1 красавіка;

— як Пясецкі стаў свядомым антысаветчыкам;

— ці здымаўся Пясецкі ў порна, як гэта робіць яго галоўны герой у кнізе «Жыццё раззброенага чалавека»;

— хто выратаваў пісьменніка ад смяротнага прысуду ў міжваеннай Вільні; — як Пясецкі выйшаў на волю, дзякуючы літаратуры;

— што такое беларуска-польскі Лас-Вегас у кнізе «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»;

— як раман быў адрэдагаваны выдаўцом і чаму гэта моцна раззлавала Пясецкага.

budzma.org