Аляксей Сіленка з’язджаў у Грузію пасля пачатку вайны, але вярнуўся ў Беларусь.
Аляксею Сіленка 35 гадоў. Ён мінчук. У 2012 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, адвучыўся на архітэктара.
Аляксей вядомы як барабаншчык. Ён выступаў у мінскай Пясочніцы, на Пешаходцы і як музыка ўдзельнічаў у шматлікіх праектах (ОХ.РА, БУЛЬВАР, Mnsr. Gustav і іншых).
Пасля пачатку вайны, калі меркаваць па чатах у тэлеграме, на нейкі час з’язджаў у Грузію. Але, падобна, пасля вярнуўся ў Беларусь.
Суд над Аляксеем пачнецца 26 лістапада 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «закліках да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Сутнасць абвінавачанняў невядомая.