У чацвер, 28 лістапада, у хабе «Новая Зямля» адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Алега Груздзіловіча для дзяцей з дарослымі «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы».
Дата: 28 лістапада. Час: 18.00 (час мясцовы).
Месца: беларускі хаб «Новая Зямля», ul. Wyszyńskiego 6a, Беласток.
Аўтар, былы палітвязень, журналіст «Радыё Свабода» пазнаёміць са сваім новым творам і дасць аўтограф тым, хто набудзе кнігу.
Вершы і малюнкі пра арыштанта дзядзю Віцю, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, спадар Алег напісаў і намаляваў на Валадарцы для ўнукаў Евы, Сафіі, Кастуся, Аляўціны ды Анатоля, але адтуль частка лістоў не дайшла на волю.
Пашанцавала з аказіяй перадаць «Прыгоды дзядзі Віці» з магілёўскага СІЗА. Пазней у калоніі ўсе рукапісы былі знішчаныя.
Тэкст пра Валадарку аўтар падрыхтаваў у Вільні, дзе жыве з верасня 2022 года.
Уваход вольны.