Вырасла колькасць легкавых аўто на польскай мяжы і з’явілася чарга з аўтобусаў

Дзяржаўны памежны камітэт прыводзіць па стане на 08:00 наступныя звесткі.

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 109 легкавых аўтамабіляў і сем аўтобусаў. Пазаўчора чэргаў не было зусім.

З’явілася чарга з легкавых аўто на літоўскай мяжы. У «Каменным Логу» стаіць 20 аўтамабіляў, чаргі з аўтобусаў няма.

У «Беняконях» чэргаў няма.

Няма чэргаў і на латвійскай мяжы.

nashaniva.com