У Музеі мастацкай кнігі ў Лодзі ў камяніцы пад Гутэнбергам адкрылася мастацкая выстава “Вершаформы” паэта і рэжысёра Антося Сівых.

Антось Сівых, які некалькі гадоў таму зацікавіўся каліграфіяй, прадставіў публіцы графічныя ілюстрацыі да вершаў беларускіх паэтаў і не толькі.

Сярод ілюстрацый на выставе прадстаўленыя працы на вершы Максіма Багдановіча, Тодара Кляшторнага, Юрыя Таўбіна, Анатоля Сыса, Ларысы Геніюш, Шарля Бадлера і інш.

Выстава працуе да 14 снежня
Музей працуе ад аўторка да суботы з 11 да 19
Адрас: Piotrkowska, 86

bellit.info