Тэатральны эксперымент пад назвай “Ордэн Белай Мышы” па творы Уладзіміра Арлова пакажуць у Беластоку 11 снежня.
Пастаноўка адметная і наяўнасцю дакументальных эпізодаў. Распавядае актрыса спектаклю Святлана Зелянкоўская:
-У мяне былі чыткі, але я ўпершыню ў такім фармаце працавала, калі акцёры чытаюць тэкст з лістоў і адбываецца тэатр у тэатры. І мы распавядаем без ужо тэкстаў, свае асабістыя маналогі са свайго асабістага жыцця. Тут трэба было быць шчырым, не баяцца свае гісторыі расказваць. І для мяне гэта было ўпершыню. І там ёсць такі моцны момант, калі мне выліваюць у твар віно, пасля гэтага мой маналог. І мы гэта ніколі не рабілі на рэпетыцыях, гэта ўпершыню было на прэм’еры, для мяне гэта было дапамогай дзеля таго, каб я прачытала пра ганьбу
свой маналог.
У імпрэзе задзейнічаныя таксама акцёры Ігар Сігоў, Андрэй Бардухаеў-Арол і Дзіяна Балыка. Рэжысёр – Уладзімір Ушакоў. Спекталь будзе ладзіцца на беларускай мове на пляцоўцы Nie Teatru
Квіткі на спектакль можна набыць тут: http://bit.ly/4ijc6kj
Альбо ў касе Не Тэатра (гадзіны працы: аўторкі і чацвяргі з 15.00 да 18.00) Цана білета: 60 зл.
Арганізатар: Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.
Цалкам матэрыял: