Абвешчаны збор для дзяцей беларускіх добраахвотнікаў у Вільні

Абвешчаны збор на калядныя падарункі для беларускіх дзяцей, чые таты — беларускія ветэраны — змагаліся супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.

Гэтыя дзеці жывуць у Літве, не могуць вярнуцца да сябе дадому і часта пазбаўлены радасцяў, якія іншыя дзеці ўспрымаюць як само сабой зразумелае. 

Агулам у Літве жывуць 11 дзяцей беларускіх ветэранаў. Іх імёны не называюцца ў мэтах бяспекі. Узрост дзяцей — ад 5 да 17 гадоў.

У мінулым годзе віншаваў гэтых дзяцей беларускі добраахвотнік Аляксандр Царук (пазыўны «Сашко») і Любоў Рабцэвіч (жонка «Куся»). На жаль, увесну гэтага года Аляксандра не стала з-за хваробы. Але ягоная дачка Вольга вырашыла працягнуць справу бацькі. 

Арганізатары просяць зрабіць унёсак на рахунак дабрачыннай арганізацыі SASHKO, каб мы змаглі здзейсніць мары гэтых дзяцей і зрабіць іх свята святлейшым і цяплейшым. 

Paysera:

Savanorių organizacija SASHKO

IBAN: LT083500010016504536 (Paysera LT, UAB)

SWIFT/BIC: EVIULT2VXX

Stripe

https://donate.stripe.com/fZe2brgiX5Hd0qA000

Вэб-старонка

https://sashko.lt

Калі ў вас ёсць пытанні, вы можаце задаць іх камандзе дабрачыннай арганізацыі «Сашко» па электроннай пошце:

info@sashko.lt