Беларускае культурнае таварыства KuB e.V, якое дзейнічае ў Нямеччыне, выпусціла каляндар на 2025 год з цытатамі беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц.

Кожны месяц, кожная старонка — гэта сустрэча з адным з сучасных літаратараў, сярод якіх Ева Вежнавец, Юля Цімафеева, Андрэй Хадановіч, Вера Бурлак, Аляксандр Чарнуха, Альгерд Бахарэвіч і іншыя.

Каляндар аздоблены аўтарскімі фотаздымкамі Юрыя Шульгевіча, падборам тэкстаў займалася Наталля Старавойтава. Каляндар даступны ў дзвюх версіях: беларускай і нямецкай — што робіць яго цудоўным варыянтам для падарунку ў тым ліку і нямецкамоўным знаёмым.

Каб замовіць каляндар, трэба напісаць на kalender@kub-verein.de.

bellit.info