
Выстава Ніны Маргаевай «Крок насустрач» адкрыецца ў CreateCulture Space у Вільні.
Гэта не толькі магчымасць пазнаёміцца з мастацтвам, але і шанец дапамагчы: выстава мае дабрачынны характар. Працы можна набыць, а ўсе сабраныя сродкі (за вылікам падаткаў) будуць накіраваны на падтрымку Ніны Маргаевай, якой у 2023 годзе дыягнаставалі рэдкае захворванне — БАС. Гэтыя сродкі дапамогуць аплаціць лячэнне і неабходную падтрымку.
«Крок насустрач» даследуе штодзённасць праз мастацтва. Простыя прадметы і пейзажы становяцца адлюстраваннем чалавечых эмоцый і перажыванняў. Асноўная серыя «Жыццё на пятым паверсе» раскрывае ізаляцыю гарадскога жыцця. Нават крэсла ці цень у куце пакоя могуць стаць «акном» у душу.
Кожны мазок перадае ўнутраны свет чалавека. Мяккія пераходы і цішыня тэкстур заклікаюць спыніцца і ўбачыць больш.
Адкрыццё: 23 студзеня, 19:00
CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
Патрэбна рэгістрацыя! (https://forms.gle/fprxM1CQwVJTKYo77).