23.01: Прэзентацыя кнігі Аляксандра Чарнухі «Гвалт» у Варшаве

У чацвер, 23 студзеня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксандра Чарнухі «Гвалт».

«Гвалт» — гэта зборнік апавяданняў, аб’яднаных у адну эпічную гісторыю.

У дзесяці апавяданнях цесна пераплеценыя фікшн і нон-фікшн, і фантазія яшчэ больш падкрэслівае сюррэальнасць і трагізм рэчаіснасці.

Без правілаў і законаў людзі будуць знішчаць адзін аднаго дзеля ўласнай выгады, і ў выніку чалавецтва загіне, як пісаў Гобс?

Ці мы можам жыць шчасліва і мірна, як сцвярджаў Русо?

Уваход вольны.

racyja.com