Беларускіх творцаў запрашаюць на Дзявятую Мастацкую рэзідэнцыю ў Варшаве

Дом Творцаў працягвае падтрымліваць беларускіх мастакоў і запрашае да ўдзелу ў дзявятай Мастацкай рэзідэнцыі, якая пройдзе ў Варшаве.

Рэзідэнцыя — гэта ўнікальная магчымасць для творцаў развіваць свае ідэі, наладжваць кантакты з польскімі і беларускімі калегамі, а таксама атрымліваць натхненне ў адной з еўрапейскіх культурных сталіц.

Дэдлайн падачы заяўкі: 1 лютага 2025 года

Што чакае ўдзельнікаў:

– Тры тыдні творчай працы ў Варшаве.
– Насычаная праграма: лекцыі, майстар-класы, сустрэчы з вядучымі спецыялістамі.
– Падтрымка арганізатараў: пражыванне, транспартныя выдаткі, матэрыялы і суткавыя пакрываюцца Домам Творцаў.
– Новыя знаёмствы, узаемадзеянне з калегамі і культурнымі інстытутамі Польшчы.

Каго запрашаюць:
– Удзельнічаць могуць мастакі, графікі, дызайнеры, ілюстратары, фатографы, скульптары, майстры прыкладнога мастацтва і іншыя творцы.

Удзел у праграме бясплатны.

Мэта рэзідэнцыі — падтрымка беларускіх творцаў, пашырэнне іх прафесійных сувязей і садзейнічанне рэалізацыі новых творчых праектаў.

Падрабязная інфармацыя і форма для падачы заяўкі — тут

Больш інфармацыі пра «Дом творцаў» можна знайсці на сайце domtvorcau.com

budzma.org