26.01: Беларускі марш у Варшаве

Анонс беларускага маршу ў Варшаве / Еўрарадыё

26 студзеня ў Варшаве адбудзецца вялікі беларускі марш. Ён пройдзе ад пляца Трох Крыжоў праз помнік каперніка да Замкавага пляца. Збор прызначаны на 12-ю гадзіну.

У акцыі прымуць удзел як палітыкі, так і музыкі — Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Анжаліка Мельнікава, Стася Гліннік, Вячаслаў Сіўчык, Павел Баркоўскі, Вячаслаў Барок, а таксама Піт Паўлаў, Кацярына Ваданосава, Алесь Дзянісаў (гурт Dzieciuki).

“Беларусь — гэта нашмат больш, чым рэжым дыктатара. Мы не прымаем бязвыбараў і катаванняў, якія знішчаюць нашую краіну, незалежнасць і правы чалавека”, — заяўляюць арганізатары.

У Беларусі 26 студзеня будзе асноўны дзень галасавання на “выбарах” Лукашэнкі.

euroradio.fm