
У суботу, 8 лютага, у Беластоку ў Bialystok Music Club (ul. Legionowa 14/16) адбудзецца аўтарскі вечар Змітра Бартосіка «Смяяцца, плакаць і спяваць».
Абяцаюць незвычайны вечар, напоўнены шчырымі гісторыямі, жывымі эмоцыямі і прыгожай музыкай.
Спадар Зміцер, бард, журналіст і пісьменнік, рыхтуе:
- Прэзентацыю кнігі «Забіць упалмінзага» — анекдоты і апавяданні, якія заснаваныя на рэальных падзеях.
- Аўтарскія песні 1990-х гадоў і віленскія балады, якія пранясуць вас праз час і прастору.
- Класіку ў перакладах Рыгора Барадуліна: творы Аляксандра Вярцінскага, Булата Акуджавы і Ўладзіміра Высоцкага.
На баяне закампануе Тацяна Карпіловіч.
Уваход — вольны данат.