
Успаміны дзяцей беларускіх і савецкіх палітвязняў ляглі ў аснову спектакля «Мая мама ў турме». Яго паставіла гарадзенская рэжысёрка Наталля Леонава па кнізе іншай гарадзенкі Вольгі Вялічкі (засуджанай паводле так званай спецвытворчасці) пра жыццё, мары і казкі дзяцей палітвязняў.
Спектакль у Беластоку пройдзе двойчы 20 лютага – а 17:00 і 19:00
Месца паказу: Centrum Kulturalne w Dobrym Tonie (ul. Legionowa 30, lok. 211, CH Sienny Rynek)
Браніраванне месцаў на сайце dobryton.org або праз SMS на нумар +48 507 760 601.
Спектакль будзе ісці на беларускай мове з перакладам на польскую мову субтытрамі.
Гэтая кніжка, агучаная аўтаркай Вольгай Вялічкай, гучыць у эфіры «Радыё Рацыя».
