
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі запрашае на круглы стол «Урбананімічная прастора Беларусі. Канцэпцыі ўпарадкавання, дэкаланізацыі, дэкамунізацыі».
Мерапрыемства адбудзецца ў Вільні 28 лютага 2025 г.
Што ў праграме?
Выступы і дыскусія будуць прысвечаныя праблемнай сітуацыі з назвамі вуліц і іншых аб’ектаў у Беларусі. Круглы стол будзе падзелены на дзве тэматычныя панэлі:
— Унутрыгарадская тапанімія Беларусі: выклікі камуністычнай і каланіяльнай спадчыны;
— Упарадкаванне ўрбананімічнага ландшафту: крыніцазнаўчы і лінгвістычны аспекты.
На мерапрыемстве выступяць гісторыкі, мовазнаўцы, краязнаўцы, колішнія ўдзельнікі тапанімічных камісій розных гарадоў Беларусі.
Падчас круглага стала будуць прэзентаваныя канцэпцыі дэкамунізацыі ўнутрыгарадскіх назваў, упарадкавання ўрбананімічнага ландшафту з улікам нацыянальных тапанімічных традыцый і моўнай спецыфікі.
Напрыканцы дня, з 18:00 да 19:00, адбудзецца дыскусія «Якія могуць быць падыходы да ўпарадкавання ўрбаністычнага ландшафту Беларусі?».
Удзельнікі:
— Вінцук Вячорка;
— Алесь Капуцкі;
— Павел Церашковіч;
— Алесь Пашкевіч.
Мадэратар дыскусіі: Андрэй Казакевіч.
Дзе і калі?
Калі: 28 лютага 2025, з 14.00 да 19.00 (рэгістрацыя журналістаў магчымая з 14.00, гасцей на дыскусію з 18.00)
Адрас будзе дасланы пасля рэгістрацыі.