Irdorath у першым сольным туры пасля адраджэння

У 2020 годзе Irdorath смела падтрымалі беларускі пратэст, граючы на вуліцах Менска. За гэта 3 музыкаў асудзілі на 1,5 гады, а заснавальнікі, Уладзімір і Надзея, правялі за кратамі по 2 і вызваліліся толькі ў 2023 годзе. Але іх дух застаўся нязломным.

Пасля вызвалення гурт пачаў усё з нуля – у эміграцыі яны сабралі новы склад, стварылі студыю і вярнуліся на сцэну, за год выступілі на еўрапейскіх фестывалях, выпусцілі “Зорамі” і “Ваўкалак”. Цяпер Irdorath у першым сольным туры і засталося усяго 3 канцэрта:

Варшава – 6.03

Гамбург – 8.03

Берлін – 9.03

Музыка Irdorath зачароўвае – у ёй аб’яднаныя беларускія міфы, казкі і магія лесу. Набыць квіткі і далучыцца да ўнікальнага музычнага шоу можна па спасылцы https://www.irdorath.com/

Падтрымаць Irdorath можна на Patreon: https://www.patreon.com/irdorath

racyja.com