
1 сакавіка адбудзецца прэзентацыя альбома “Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году”. У выданне ўвайшло каля 300 фотаматэрыялаў, сабраных падчас этнаграфічнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам акадэміка Ластоўскага на Мазыршчыну і Случчыну. Падчас прэзентацыі Кацярына Ваданосава прадставіць рэканструкцыю калінкавіцкага строю.
Дзяцей чакаюць майстар-класы. Мерапрыемства будзе суправаджаць капэла Бліска з Варшавы, якая грае традыцыйную беларускую музыку. Імпрэза пачнецца ў суботу а 13.00 у Падляшскім музеі народнай культуры. Уваход вольны.