6 і 7 сакавіка у Музеі Вольнай Беларусі пройдзе пасяджэнне стратэгічнай сесіі Беларускай музейнай лабараторыі.
На гэтым мерапрыемстве чакаецца ўдзел некалькіх дзясяткаў спецыялістаў у сферы музейнай справы, культуролагаў, гісторыкаў. Пройдзе прэзентацыя такіх музейных ініцыятываў, як Дом Вольнай Беларусі ў Львове, Віленскага беларускага музея імя І. Луцкевіча, Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны (Лондан), Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве і некаторых іншых.

Сярод удзельнікаў Беларускай музейнай лабараторыі сваю прысутнасць пацвердзілі такія вядомыя дзеячы культуры, як Святлана Курс, Сяргей Будкін, Вольга Кліп, Кацярына Ваданосава, Мікіта Моніч (анлайн), Вольга Архіпава
і іншыя.
Мэтай правядзення музейнай лабараторыі з’яўляецца аб’яднанне беларускіх спецыялістаў і экспертаў у сферы музейнай дзейнасці, культуралогіі, гісторыі, захавання спадчыны, што знаходзяцца ў выгнанні, у супольнасць з устойлівымі прафесійнымі сувязямі. Асаблівая ўвага будзе надавацца пытанням стратэгічнага развіцця, камунікацыі, захавання культурных каштоўнасцяў і праблем інтэграцыі ў еўрапейскі кантэкст ва ўмовах эміграцыі беларускай культуры.
Мерапрыемства пройдзе 6 і 7 сакавіка ў Музеі Вольнай Беларусі, Варшава, вул. Фоксаль 11.

Праграма стратэгічнай сесіі Беларускай музейнай лабараторыі
6 сакавіка 2025 г.
Варшава, вул. Фоксаль 11 — 1. Музей Вольнай Беларусі
Фармат удзелу: Off-line i online
10.30 — 11.00 Рэгістрацыя.
11.00 — 11.10 Уступнае слова дырэктаркі Музея Вольнай Беларусі Наталлі
Задзяркоўскай.
11.10 — 12.00 Знаёмства з удзельнікамі сесіі і кароткая самапрэзентацыя (да 2 хвілін).
Дыскусія «Музей як платформа для нэтворкінга».
Пытанні для абмеркавання:
Што можа сабой уяўляць Беларуская музейная лабараторыя, яе магчымае значэнне для беларускай прафесійнай музейнай супольнасці — ідэі і прапановы.
Як мы можам звязаць паміж сабой тых, хто ў Беларусі і тых, хто ў эміграцыі?
Культурная і гістарычная спадчына ва ўмовах эміграцыі — актуальныя
практыкі, праблемы і перспектывы.
15.00 — 17.00
Прэзентацыйная панэль.
Дзейнасць Дома Вольнай Беларусі ў Львове.
Прэзентацыя Віленскага беларускага музея імя І.Луцкевіча.
Прэзентацыя Музея Вольнай Беларусі — вынікі трох гадоў працы ў святле сацыялагічных дадзеных.
«Варшаўскі шпацыр».
Ініцыятыва «Народны музей».
7 сакавіка 2025 года
Варшава, вул. Фоксаль 11 — 1. Музей Вольнай Беларусі
11.00 — 14.00
Прэзентацыя Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны (Лондан).
Праектаванне Беларускай музейнай лабараторыі.
Абмеркаванне Канцэпцыі Беларускай музейнай лабараторыі.
Распрацоўка дарожнай мапы для рэалізацыі праекта Беларускай музейнай
лабараторыі.
15.00 — 16.00
Падвядзенне вынікаў пасяджэння Беларускай музейнай лабараторыі.
Пасля 16.00
Культурная праграма:
Dom Spotkań z Historią, знаёмства з музеем.