У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі апублікавалі дакументы з датай нараджэння мастака Валенція Ваньковіча

На старонцы Нацыянальнага гістарычнага архвіва ў Фэйсбук апублікавалі фатаздымкі з метрычных кніг Бярэзінскага касцёла.

Запіс аб нараджэнні 12 мая 1800 г. і хрышчэнні 14 мая 1800 г. мастака Валенція Вільгельма Мельхіёравіча Ваньковіча (НГАБ. Ф.937. Воп.4. Спр.63. Арк.3адв.-4). У даведачнай літаратуры можна сустрэць як гэту, так і іншыя (няправільныя) даты.

Адшукаў: вядучы архівіст аддзела старажытных актаў Ягор Байголаў.

budzma.org