21.03: Свежае выданне кнігі Ларысы Геніюш “Птушкі бяз гнёздаў” прэзентуюць у Празе

21 сакавіка ў Празе прэзентуюць свежае выданне кнігі Ларысы Геніюш “Птушкі бяз гнёздаў”.

Удзел бяруць выдавец, кіраўнік Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк і аўтар прадмовы пісьменнік Уладзімір Арлоў, які добра ведаў аўтарку. Самы вялікі раздзел кнігі прысвечаны пражскаму перыяду жыцця Ларысы Геніюш.

Кніга мае каментары і дзясяткі фотаздымкаў, частка якіх (найперш пражскіх) друкуецца ўпершыню.

racyja.com