
Уладзімір Арлоў разам з Яраславам Іванюком накіроўваюцца ў вялікі тур.
Што гэта будзе за тур, «Радыё рацыя» апавядае Яраслаў Іванюк:
– Чацвёрты літаратурны тур, які ладзіць Фонд Kamunikat.org разам з Уладзімірам Арловым. Раней мы аб’ехалі ўсю Польшчу. Былі ў некалькіх гарадах Італіі, былі пазней у балтыйскіх краінах – Літва, Латвія, Эстонія і таксама Фінляндыя. Пазней быў літаратурны тур пяці сталіцаў па Скандынавіі, пачынаючы ад Вільні, праз Стакгольм, Осла, Капенгаген і таксама Берлін. Закончылі гэта ў польскім горадзе Познань.
Па словах Яраслава Іванюка, тур ахопіць гарады, дзе таксама жыве і беларуская дыяспара:
– Будзем наведваць беларускую дыяспару, тыя гарады, дзе ёсць беларускія суполкі – у Польшчы, у Чэхіі, у Аўстрыі, у Нямеччыне і ў Швейцарыі. Польскія гарады мы ўжо наведвалі, а некаторыя і некалькі разоў. Наш тур пачынаецца з Уроцлава, дзе мы будзем ўжо ў бліжэйшы чацвер, 20 сакавіка.
Падчас тура на ўсіх імпрэзах можна будзе купіць кнігі Уладзіміра Арлова, а таксама іншыя кнігі выдавецтва Фонда Kamunikat.org.
Цалкам матэрыял: