
Будзе live-трансляцыя Тыдня тэатра з “Вольнымі Купалаўцамі”. Паказы спектакляў з 26 па 30 сакавіка можна пабачыць у жывым эфіры на YouTube-канале “Вольныя Купалаўцы”.
“Будзьце пільныя, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі. Канал “Вольныя Купалаўцы” прызнаны экстрэмісцкім, таму, калі ласка, не дзяліцеся спасылкамі на нашы трансляцыі і не данацьце з беларускіх картак, — пішуць арганізатары. — Калі вы ў бяспецы, калі ласка, дапамажыце з распаўсюдам гэтай інфармацыі, каб як мага больш беларусаў даведаліся пра падзею і спрычыніліся да live-трансляцыі Тыдня Тэатра з Вольнымі Купалаўцамі”.
Тыдзень тэатра з “Вольнымі Купалаўцамі” пройдзе ў Варшаве (Scena Przodownik Teatru Dramatycznego): 26 сакавіка — Moj Hleb; 27 і 28 сакавіка — Гусі-людзі-лебедзі; 29 сакавіка — Экстрэмісты; 30 сакавіка — Зэкамерон.
“Монаспектакль Зоі Белахвосцік “Moj Hleb” стане адкрыццём ва ўсіх сэнсах, — пішуць “Вольныя Купалаўцы”. — Гэта вольная прастора для думак і пачуццяў. Гэта спалучэнне прыцягальнай акторскай энэргетыкі і шчырай, праўдзівай споведзі”.
