Вераніка Станкевіч: Мы вучым сваіх актывістаў, як трэба дапамагаць

Сацыяльныя сеткі і сайт ініцыятывы “Вольныя”, якая дапамагае экс-палітвязням Беларусі, былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі. Але праца ў арганізацыі па-ранейшаму працягваецца. Пра тое, якія тэндэнцыі цяпер назіраюцца ў аб’яднанні, каардынатарка “Вольных” Вераніка Станкевіч распавяла „Радыё Рацыя“.

РР: Зараз час ад часу адбываюцца гучныя вызваленні людзей, гэта такія кейсы, напрыклад, Антаніны Канавалавай. Ці аналізавалі вы як такія гісторыі ўплываюць на развіццё альбо рухі ўнутры вашай ініцыятывы. Магчыма тут назіраецца дадатковы наплыў ментараў?

Вераніка Станкевіч: Не, на самой страве няма такога, што адбываецца гучнае вызваленне і адразу да нас прыйшло дзесяць ментараў. Так не працуе. Так, людзі хвалююцца за тых, хто выходзіць і прыходзяць да нас. Прыходзяць яны не з-за таго, што пачулі, што кагосьці вызвалілі, там Ксенію Луцкіну, напрыклад, ці яшчэ каго, і тады, маўляў, я вырашыў, што павінен тэрмінова дапамагчы.

Хутчэй людзі прыходзяць з-за ўласнага пачуцця імпатыі, а яшчэ з-за таго, што яны разумеюць, што яны хочуць дапамагчы гэтым людзям, таму што мы бачыць, людзі выходзяць, і мы бачым, што ім патрэбна дапамога. Да нас дарэчы сёння прыходзяць ментары, якія звяртаюцца па другім коле. Калісьці яны ў нас рэгістраваліся, потым яны адышлі, не сталі ментарамі, і вось прыходзяць другі раз, маўляў, я прыняў рашэнне – я буду ментарыць. Гэта крута.

РР: Як дапамагаць палітвязням, людзям, якія апрыёры траўмаваныя, але пры гэтым захаваць свой псіхалагічны, маральны стан?

Вераніка Станкевіч: Гэта ўсё пра асабістыя межы, гэта ўсё пра размежаванне – вось тут я, а тут патрэбы майго падапечнага. І вельмі важна, каб гэтую рысу, якую вы самі сабе прызначылі, ніхто не пераходзіў, то бок, калі чалавек пераходзіць вашыя нейкія асабістыя межы, моцна на вас цісне, што вы павінны яму дапамагчы.

У нашый ініцыятыве мы дакладна тлумачым ментарам. Калі яны кажуць: я перавёў падапечнаму грошы, то не, так нельга, мы не ўключаемся настолькі ў сітуацыю, мы не даём свае грошы, мы дапамагаем чалавеку атрымаць дапамогу, дзе яме могуць яе аказаць.

Мы можам прыйсці ў нашу ініцыятыву і сказаць, што тэрмінова патрэбныя грошы. І тады мы з фонду нашай ініцыятывы, у нас ёсць экстраны фонд, у які данацяць людзі, выдадзім гэтыя грошы. Я прашу, не данацце са сваіх, калі ў нас няма рэсурсу, не трэба на столькі падключаць сваю імпатыю, што вы аддаёце са сваёй кішэні. Гэта парушае вашыя межы, гэтаму мы навучаем. Калі да нас прыходзяць ментары, яны праходзяць адукацыйную праграму, там ёсць цэлы блок пра асабістыя межы.

Цалкам матэрыял:

racyja.com