
17-19 красавіка ў Беластоку адбудзецца Кніжны кірмаш, падчас якога запланаваны таксама мерапрыемствы, датычныя беларускай літаратуры. На месцы №79 размесціцца салон незалежных беларускіх выдавецтваў.
Як паведамляе Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, гэта добрая нагода сустрэцца з аўтарамі і выдаўцамі, паглядзець, чым сёння жыве беларуская кніжная прастора, пагартаць новыя выданні і знайсці штосьці цікавае для сябе.

Падчас кірмаша, 19 красавіка, адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам.
Сярод беларускіх выдаўцоў будуць прадстаўленыя:
- Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку,
- Kamunikat.org,
- Gutenberg Publisher,
- Kniżny vyraj,
- Połackija labirynty,
- SayBeat,
- Studio Magenta,
- ARCHE,
- Skaryna Press,
- Rozum Media,
- Białoruskie Towarzystwo Historyczne,
- Праграмная рада тыднёвіка «Ніва».
