
У суботу 25 красавіка а 18:30 запрашаем на сустрэчу з праваабаронцам, кіраўніком «Вясны» і нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім у сталіцы Літвы.
Гэта рэдкая магчымасць сустрэцца і паразмаўляць з чалавекам, які дзесяцігоддзямі адстойвае правы чалавека, праўду і справядлівасць. Алесь Бяляцкі — адзін з тых, чый досвед і голас сталі сімвалам барацьбы за годнасць і свабоду: за сваю праваабарончую дзейнасць ён правёў у зняволенні агулам больш за 7,5 гадоў, але працягвае сваю працу і сёння
Падчас сустрэчы можна будзе задаць пытанні, а пасля набыць кнігу Алеся і атрымаць аўтограф.
Уваход вольны. Запрашаем!
🗓 Субота 25 красавіка
🕡 18:30
📍 Дом нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25)
