
Пасля таго як рэжым у Беларусі прызнаў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) “экстрэмісцкім фармаваннем”, навучальная ўстанова фактычна апынулася пад пагрозай поўнай юрыдычнай блакады ў краіне. Гэта азначае забарону любых згадак у СМІ, зносін з дзяржорганамі і практычна немагчымасць любой афіцыйнай прысутнасці ў Беларусі. У такіх умовах каманда Ціханоўскай зрабіла заяву, што гатовая аказаць універсітэту дапамогу.
Гаворыць кіраўнік Офісу Святланы Ціханоўскай у Вільні, яе дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі:
– Перадусім гэтае пытанне да кіраўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, якую зараз выбарць стратэгію, тактыку, у тым ліку па тым, каб атрымаць больш дапамогі для ўніверсітэта. Па-другое, таксама каб забяспечыць, наколькі гэта магчыма, бяспеку і падтрымку для студэнтаў, абітурыентаў, бацькоў, акадэмічнай супольнасці. І трэцяе, як мне здаецца, таксама каб узмацніць частку праграмаў.
Прапанова палітычнага офіса — гэта не юрыдычны, а выключна грамадскі жэст. Як адрэагавала кіраўніцтва ЕГУ на прапановы – невядома. Але хутчэй за ўсё, будзе вельмі асцярожна рэагаваць на публічныя абдымкі з любымі структурамі, якія ўлады Беларусі лічаць не легітымнымі, каб лішні раз не падстаўляць Літву.
