
У Гарадзенскім абласным судзе прызначаны чарговы крымінальны працэс у рамках так званай спецвытворчасці. 26 траўня завочна пачнуць судзіць Віктара Васілевіча Дамарацкага, 1971 года нараджэння. Яму прапануюць з’явіцца ў будынак абласнога суду, што па вуліцы Карбышава-20 на 10.00. Яго вінавацяць паводле часткі 1 артыкулу 356 Крымінальнага кодэксу РБ (“Здрада дзяржаве”). Паводле заканадаўства Дамарацкаму пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення і вялікі штраф.
Што канкрэтна інкрымінуюць Віктару Дамарацкаму – невядома.
Прыпомнім, што дагэтуль Гарадзенскім абласным судом паводле так званай спецвытворчасці было засуджана ўжо 11 чалавек, пераважна грамадскія актывісты і журналісты.
