
Facebook-групу “Кронан” прызналі экстрэмісцкай. Гэтая група аб’ядноўвае частку людзей з Гарадзеншчыны. “Экстрэмісцкай” яе прызнаў суд Ленінскага раёну Берасця. Выказваецца меркаванне, што гэтую групу адмініструе гарадзенец Ежы Грыгенча, зараз палітычны эмігрант, якога пераследуюць цэлы час завочна. Вядома, што Ежы Грыгенча не з’яўлецца адміністратарам гэтай групы ў фэйсбуку.
Не спалі на гэтым тыдні таксама суд Ленінскага раёну Гародні і Астравецкі раённы суд, якія апошнім часам спецыялізуюцца на такім прызнані. Гэтыя два суды нзапісалі ў “экстрэмісцкія” наступныя рэсурсы:
Telegram-група пад назвай “Двіжчат”,
Telegram-канал пад назвай “Бандерівська Киця”,
Telegram-група пад назвай “Авангард (АКС)”,
Лагатыпы Instagram-акаунта “cutpolitics”,
Instagram-акаунта “peramen.hub”,
Instagram-акаунта “kastus.suprac”.