Памёр Эдвард Зайкоўскі

22 ліпеня памёр вядомы беларускі археолаг Эдвард Зайкоўскі. Яму было 72 гады.

У канцы 1970-х — пачатку 1980-х Эдвард Зайкоўскі быў удзельнікам грамадскага аб’яднання «Беларуская Майстроўня».

З 1980 года працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, даследаваў помнікі неаліту і бронзавага веку, язычніцкія вераванні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі.

Развітанне з Эдвардам Зайкоўскім адбудзецца ў сераду, 23 ліпеня з 13:00 да 14:00, у Рытуальнай зале па адрасе: горад Мінск, вул. Альшэўскага, 10.

ЗБС „Бацькаўшчына“