Беларуская пісьменніца з Новай Зеландыі выдала першую кнігу

Вольга Касцюк. Калаж bellit.info

У выдавецтве Skaryna Press нядаўна пабачыў свет дэбютны зборнік апавяданняў беларускай пісьменніцы з Новай Зеландыі Вольгі Касцюк «Дубовые яблочкі». Кніга ўяўляе сабой асабісты летапіс эпохі, у якім пераплятаюцца падзеі беларускіх пратэстаў 2020 года, вайна ва Украіне, палескія карані аўтаркі і яе жыццё ў Новай Зеландыі.

Аўтарка адзначае, што вяртанне да беларускай мовы сталася натуральным працягам асабістай гісторыі і важным крокам у самавызначэнні:

– Мяне вельмі хваляваў 2020 год, пратэсты і тое, што адбываецца ў Беларусі. І так я пачала пісаць гэтыя апавяданні, таму што я ніяк не магла па-іншаму падтрымліваць. То бок, я не знаходзілася ў Беларусі, я не магла выходзіць на вуліцы. У 2022 годзе, калі здарылася поўнамаштабнае ўварванне расейскіх войскаў ва Украіну, вельмі цяжка мне было пісаць на рускай мове, так з’явіліся апавяданні на беларускай мове.

Кніга пачынаецца па-расейску і заканчваецца на беларускай мове і роднай паляшуцкай гаворцы аўтаркі. «Дубовые яблочкі» даступныя ў папяровым варыянце праз інтэрнэт-краму Skaryna Press , у электронным — на Apple Books, Google Play Books і Kobo, а таксама на Amazon.

racyja.com