
Забарона ўводзіцца 23 верасьня і будзе дзейнічаць да 22 сакавіка 2026 году.
Урад Беларусі ўвёў часовую забарону на вываз асобных відаў прамысловых тавараў — мэдычнай і мэталюргічнай прадукцыі, трактароў, аўтамабіляў для перавозкі людзей, станкі, электраабсталяваньня і іншых.
Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, забарона ўводзіцца 23 верасьня і будзе дзейнічаць да 22 сакавіка 2026 году.
Забарона будзе распаўсюджвацца на вываз зь Беларусі ў дзяржавы Эўразійскага эканамічнага саюзу незалежна ад краіны паходжаньня тавараў, а таксама ў краіны, якія не зьяўляюцца сябрамі гэтай арганізацыі.
Ухвальваючы рашэньне аб увядзеньні часовай забароны на вываз прамысловай прадукцыі, урад спаслаўся на норму, прадугледжаную ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 5 красавіка 2016 году № 124 «Аб дзяржаўным рэгуляваньня зьнешнегандлёвай дзейнасьці», які прадугледжвае магчымасьць увядзеньня такіх мер нетарыфнага рэгуляваньня датычна краін Эўразійскага эканамічнага саюзу.
Раней Беларусь ужо абмяжоўвала вываз прадукцыі зь Беларусі. Упершыню гэтыя абмежваньні былі ўведзеныя ў сакавіку 2022 году для «абароны эканамічных інтарэсаў Беларусі».
