
Беларускім палітэмігрантам у Польшчы тэлефануюць праз WhatsApp супрацоўнікі КДБ РБ. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паводле звестак праваабаронцаў, супрацоўнікаў спецслужбы Лукашэнкі цікавіла, дзе жывуць актывісты і чым займаюцца.
Варта адзначыць, што выклікі адбываюцца з польскага нумара тэлефона, на які зарэгістраваны акаўнт у WhatsApp. Беларускія актывісты ўжо звярнуліся з гэтай нагоды да польскіх праваахоўнікаў.
