«Вялікі Гэтсбі» па-беларуску ад выдавецтва «Кнігаўка»

Пра тое, што хутка выйдзе амерыканскі раман «Вялікі Гэтсбі» па-беларуску, напісаў выдавец Андрэй Янушкевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

«Пераклад з англійскай Сяргея Матыркі. Рэдакцыя Сяргея Шупы.

Выдатная работа, што тут сказаць…

248 старонак, фармат 130×200 мм, цвёрдая вокладка», — напісаў ён.

Раман «Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіса Скота Фіцжэральда выйшаў у 1925 годзе. Гэта адзін з найбольш вядомых і папулярных раманаў амерыканскай літаратуры.

budzma.org