У Польшчы расказалі, колькі грошай выдаткавалі на ўмацаваньне мяжы зь Беларусьсю

Марцін Кервіньскі (у цэнтры)

На польска-беларускую мяжу, дзе працягваецца мігранцкі крызіс, прыяжджаў міністар унутраных справаў Польшчы.

На польска-беларускай мяжы ў Полаўцах адбылася нарада з удзелам міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марціна Кервіньскага і вайскоўцаў. Браў у ёй удзел і галоўны камэндант Памежнай варты Робэрт Баган. Таксама ўдзельнічалі ў нарадзе прадстаўнікі ваяводзкай паліцыі Падляшша.

Міністар унутраных справаў і адміністрацыі заявіў, што Польшча выдаткавала на ўмацаваньне мяжы ўжо 3 мільярды злотых (звыш 705 мільёнаў эўра).

Грошы пайшлі на электрычныя загароды і оптаэлектронныя сыстэмы.

«Гэта амаль 3 мільярды злотых, выдаткаваных на тое, каб кожны з палякаў пачуваўся ў бясьпецы».

Дэлегацыя польскіх службоўцаў наведвае мяжу зь Беларусьсю

Раней Памежная варта Польшчы паведамляла, што ў параўнаньні з паказьнікам гадавой даўніны спробаў нелегальна перасекчы мяжу на польскім кірунку пабольшала ў 2,12 раза.

Міграцыйны крызіс на межах Беларусі і краін ЭЗ працягваецца зь вясны 2021 году. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаваў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.

Аляксандр Лукашэнка ня раз заяўляў, што беларускія памежнікі ня будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Эўразьвяз празь Беларусь, бо іх туды нібыта «паклікалі».

svaboda.org