«Еўрарадыё» пагаварыла з пісьменнікам, аўтарам і вядоўцам ютуб-праекта #IMBY, папулярызатарам найноўшай гісторыі Беларусі Павел Валатовіч пра тое, ці магчыма ў эміграцыі заставацца беларусамі і чаму так важна зберагаць успаміны пра родныя мясціны і падзеі, сведкамі якіх мы былі.
Тое, што сёння адбываецца з беларускай нацыяй, лепш за ўсё адлюстравана ў дзвюх радках песні Лявона Вольскага: “Раскідала выбухам нас па зямлі, мы вернемся, толькі — куды і калі?” Прычым, гэта тычыцца не толькі тых, каго раскідала эміграцыя па свеце, але і тых, хто застаецца ў Беларусі. Наша нацыя сёння як раскіданае гняздо. Мы абавязкова вернемся. І хоць пакуль не маем адказу на пытанне “Калі?”, але адказ на “Куды?” мы ведаем дакладна — на Радзіму, перакананы Павел Валатовіч.
